Аляксандр Лукашэнка ў Раство запаліў свечку ў мінскім храме Узвышэння Крыжа Гасподняга, што на вуліцы Ціміразева, піша БелТА.

«Гэта светлае, добрае свята. Усе мы чакаем ад яго не толькі дабра, але і цудаў. Асаблівасць такіх, маіх любімых, святаў заключаецца ў тым, што кожны з нас, кожны чалавек ідзе сваёй дарогай да свайго храма. Гэта той найвялікшы здабытак, які мы з вамі маем», — адзначыў Лукашэнка.

Злева — мітрапаліт БПЦ Веніямін. Фота Пул першага

Злева — мітрапаліт БПЦ Веніямін. Фота Пул першага

Храм быў пабудаваны ў 2020 годзе на вуліцы Ціміразева. Ён уваходзіць у архітэктурны комплекс, які ўключае ў сябе ўваходныя браму са званіцай, царкоўна-прыходскі дом з нядзельнай школай і музеем подзвігу савецкіх ваеннапалонных — вязняў Шталага-352.

Новы храм мяжуе з мемарыяльным комплексам «Масюкоўшчынскі лагер смерці», дзе пахаваныя больш за 80 тысяч ваеннапалонных і мірных грамадзян, закатаваных нацыстамі ў канцлагеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0