Скрыншот WSJ

Кангрэс ЗША зацвердзіў вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Члены абедзвюх палат пагадзіліся з пазіцыяй калегіі выбаршчыкаў, якая ў канцы снежня прызнала пераможцам кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэна.

Зацвердзіць пераможцу выбараў у Кангрэсе павінны былі некалькімі гадзінамі раней, аднак пасяджэнне прыйшлося перапыніць з-за беспарадкаў у Вашынгтоне. У выніку зацвярджэнне адбылося пасля 3-й гадзіны ночы (11:00 раніцы па Мінску).

Прыхільнікі Дональда Трампа, мітынгоўцы ў цэнтры горада, у нейкі момант здолелі прарваць ачапленне і ўвайшлі ў будынак Капітолія. У выніку паліцыі давялося прымяніць агнястрэльную зброю і слезацечны газ, каб выцесніць людзей. Паводле апошняй інфармацыі, у выніку беспарадкаў загінулі чатыры чалавекі, некалькі дзясяткаў былі затрыманыя.

Зацвярджэнне вынікаў выбараў — апошні крок у падвядзенні вынікаў выбараў у ЗША. У абсалютнай большасці выпадкаў гэтая працэдура была простай. За апошнія 140 гадоў былі зроблены ўсяго тры спробы аспрэчыць на гэтай стадыі вынікі галасавання, апошні раз — у 2005 годзе, ініцыятыва не атрымала падтрымкі.

Байдэн выйграў выбары, набраўшы ў выніку ў Калегіі выбаршчыкаў 306 галасоў, у Трампа — 232.

Прыхільнікі Трампа ўварваліся ў Капітолій, дзе павінны былі абвясціць вынікі выбараў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру