Макс Корж запісаў ролік з назвай «Са святамі, родныя!», у якім у тым ліку звярнуўся да беларусаў і пазычыў ім выканаць сваю мару.

«Што тычыцца маёй радзімы і ўсяго, што адбылося за гэты год, у людзей з'явілася агульная мара — зрабіць сваю краіну лепшай, чым яна ёсць.

Таму зычу беларусам гэтак жа трымацца разам, знайсці найбольш асцярожныя, але эфектыўныя шляхі да дасягнення гэтай вялікай мары, працягваць трымаць свой непаўторны стыль, патрабаваць павагі да сябе, але не весціся на правакацыі — ні з боку ўлады, ні з боку сваіх эмацыйных таварышаў», — сказаў спявак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру