Аўтамабіль маркі Infiniti белага колеру ўляцеў у падземны пешаходны пераход ля Камароўскага рынку.

Аўто практычна цалкам апынулася ў пераходзе, размешчаным на скрыжаванні вуліц Харужай і Куйбышава. Аўто таксама ўрэзалася ў адну з апорных калон. На месцы здарэння працуе брыгада хуткай медыцынскай дапамогі і супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.

Інфармацыі аб пацярпелых пакуль што няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0