Акцыі Tesla Inc падчас сесіі 8 студзеня выраслі на 4,9%, што прывяло да агульнай капіталізацыі вытворцы электрамабіляў у 800 мільярдаў даляраў, паведамляе Reuters.
На мінулай сесіі рынкавы кошт Tesla перасек адзнаку ў 774 мільярды даляраў, што зрабіла яе пятай самай дарагой кампаніяй на Wall Street пасля «дачкі» Google Alphabet Inc і Facebook Inc.
Нагадаем, заснавальнік кампаніі Tesla Маск абагнаў заснавальніка Amazon Джэфа Безаса ў рэйтынгу багатыроў і стаў самым багатым чалавекам свету.





