З 7 студзеня па 9 студзеня ў Мінску выпала 42% студзеньскай месячнай нормы ападкаў — 19 мм, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на сайт Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Дарэчы, за гэты перыяд больш за ўсё снегу выпала ў Мар'інай Горцы — 76% нормы, крыху менш у Бабруйску — 74%.

На гэты момант вышыня снежнага покрыва ў беларускай сталіцы складае 23 см, у Магілёве — 15 см, у Віцебску — 8 см, у Брэсце і Гомелі — 2 см, у Горадні — 1 см. Снег адсутнічае толькі ў некаторых раёнах Брэсцкай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0