Эрдаган завёў тэлеграм і адразу апублікаваў фота ката

Эрдаган завёў тэлеграм і адразу апублікаваў фота ката

Акрамя таго, тэлеграмам ужо карыстаюцца прэзідэнты Мексікі, Францыі, Украіны, Узбекістана, Тайваня, а таксама прэм'ер-міністры Сінгапура, Эфіопіі і Ізраіля. Ва ўсіх гэтых каналаў у якасці верыфікацыі у назве стаіць сіняя птушка.

«Магчыма, мы назіраем найбуйнейшую лічбавую міграцыю ў гісторыі чалавецтва», — адзначыў Дураў.

Раней ён паведаміў, што ў пачатку студзеня аўдыторыя Telegram дасягнула 500 мільёнаў карыстальнікаў.

Наплыў карыстальнікаў звязваюць у тым ліку з тым, што WhatsApp — самы папулярны месенджар у свеце — абнавіў умовы прадастаўлення сваіх паслуг і палітыку прыватнасці. Гэта выклікала незадаволенасць многіх карыстальнікаў і яны сталі асвойваць іншыя дадаткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0