Як паведамілі ў камандзе 46-га прэзідэнта ЗША Байдэна, цырымонія адбудзецца 20 студзеня ў Вашынгтоне.

Гага выканае нацыянальны гімн Амерыкі, а Лопес праспявае нешта са свайго рэпертуару.

У камандзе Байдэна патлумачылі выбар гэтых дзвюх спявачак тым, што Лэдзі Гага зрабіла ўклад у абарону правоў ЛГБТ-супольнасці і вырашэнне праблем аховы здароўя, а Лопес вызначылася тым, што звяртае ўвагу грамадскасці на падвышанае ўздзеянне каранавіруса на лацінаамерыканцаў.

На інаўгурацыі таксама выступяць з прамовамі цемнаскуры пажарны са штата Джорджыя, былы лаўрэат прэміі найлепшаму маладому паэту, каталіцкі святар і пастар з роднага горада Байдэна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0