«Капітальная задача для ўсіх прысутных — унясіце самыя жорсткія меры за парушэнне заканадаўства па падаткаабкладанні. Унясіце амерыканскія законы, якія дзейнічаюць у Злучаных Штатах. Давайце прымем іх. Ніхто крытыкаваць не будзе — аплот дэмакратыі. Там падаткаабкладанне рэгулюецца жорстка, і за нявыплату падаткаў там шалёныя тэрміны. А ў нас цэлыя галіны сыходзяць у цень, і мы на гэта спакойна глядзім», — цытуе словы Лукашэнкі БелТА.
У развіццё тэмы Лукашэнка выказаўся і пра заробкі ў канвертах. Ён падкрэсліў, што за падобныя парушэнні таксама павінна быць вельмі сур'ёзная адказнасць.
«Прыміце гэта да выканання неадкладна», — запатрабаваў ён.





