Ідзе планавае павышэнне яго магутнасці да намінальнай, у адпаведнасці з праграмай этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі, паведамляе Мінэнерга.
«Выпрабаванні сістэм і абсталявання на намінальнай магутнасці будуць працягнутыя», — гаворыцца ў паведамленні.
Пра чарговае адключэнне БелАЭС стала вядома ў суботу.
Тады паведамлялася, што першы энергаблок быў адключаны ад сеткі пасля спрацоўвання сістэмы абароны генератара.





