iihf.com

iihf.com

«У мяне была відэаканферэнцыя з прэм'ер-міністрам Літвы [Інгрыдай Шыманіце]. У першую чаргу я вельмі ўдзячны ўраду Літвы за гатоўнасць дапамагчы нам, — сказаў Фазель. — У нас ужо былі дыскусіі з Браціславай, Рыгай і Даніяй — у Даніі і Браціславы ёсць добры досвед правядзення турніру ў 2018 і 2019 гадах. Я вельмі цаню прапанову Літвы і гатоўнасць дапамагчы нам, але занадта шмат кандыдатаў на правядзенне турніру ў дадзеным выпадку не мае сэнсу».

Фазель падкрэсліў, што ў Літве ёсць добрая арэна для правядзення матчаў чэмпіянату свету, але ў краіны няма досведу арганізацыі такой падзеі.

Нагадаем, што ЧС па хакеі павінен быў прайсці ў Рызе і Мінску, але ў сталіцы Беларусі забралі такое права. Цяпер вырашаецца, ці матчы абедзвюх групаў пройдуць у Рызе, ці адна група будзе гуляць, як і планавалася ў Латвіі, а другая або ў дацкім Хернінгу, або ў Браціславе. Менавіта ў гэтай групе і павінна выступіць зборная Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0