Ён падзякаваў вернікам за салідарнасць з ім на працягу 4 месяцаў, якія ён быў у выгнанні. Ён сказаў, што далей будзе працаваць у канферэнцыі біскупаў, цэлебраваць імшы.

Тадэвуш Кандрусевіч і арцыбіскуп Казімір Велікаселец

Тадэвуш Кандрусевіч і арцыбіскуп Казімір Велікаселец

3 студзеня, у дзень 75-гадовага юбілею арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Папа Францішак прыняў пададзенае ім прашэнне аб вызваленні ад кіравання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй у сувязі з дасягненнем пенсійнага ўзросту. Яго месца зойме Казімір Велікаселец.

Нагадаем, што 31 жніўня Тадэвуша Кандрусевіча не пусцілі ў Беларусь памежнікі, калі ён вяртаўся з Польшчы. Перад гэтым ён выступаў за сумленныя выбары, асудзіў гвалт у дачыненні да пратэстоўцаў, а таксама маліўся калі сцен СІЗА на Валадарскага і Акрэсціна.

Улады абвінавацілі яго ў тым, што арцыбіскуп «атрымліваў указанні з Варшавы». Вярнуцца ў Беларусь удалося толькі перад Калядамі 24 снежня пасля ўмяшання Папы Францішка і яго спецпасланніка, былога апостальскага нунцыя ў Беларусі Клаўдыя Гуджэроці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?