Удзельнікаў экскурсіі, прысвечанай Беларускай гімназіі ў Навагрудку і Барысу Кіту, зноў суправаджала міліцыя.
Яны нават зайшлі ў музей і былі там, пакуль апошні чалавек не выйшаў.
Удзельнікі экскурсіі выказалі салідарнасць з асуджанымі гараджанамі і жыхарамі ўсёй Беларусі зоркамі з лічбамі «23.34» (артыкул КаАП, па якім судзяць удзельнікаў акцый пратэсту) на вопратцы.