«Я думаю, што частка насельніцтва тых краін, дзе палітыкі выступалі супраць чэмпіянату свету ў Рэспубліцы Беларусь, абсалютна не падтрымлівае пункт гледжання гэтых палітыкаў і абсалютна па-іншаму на іх цяпер паглядзелі. Што можна выйсці абсалютна на іншыя ўзроўні палітычнага плану і проста сказаць, што гэта помста нам, нашчадкам пераможцаў Другой сусветнай вайны, за тое, што нашы дзяды сцяг узнялі над Рэйхстагам», — заявіў Уткін на СТБ.

«Проста логіка. Мы гаворым аб логіцы палітычных рухаў, — працягнуў ён. — Возьмем Skoda. Падчас вайны, мы ведаем, што яны як рамантавалі тэхніку нямецка-фашысцкіх захопнікаў, так і выпускалі лёгкія танкі. І 200 танкаў былі пастаўленыя ў шэрагі нямецкай арміі, якая ваявала супраць беларускага народа…

Nivea — зубныя шчоткі, мыла, прадметы асабістай гігіены таксама для вермахта», — адзначыў Уткін.

Нагадаем, Skoda і Nivea адмовіліся спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі ў выпадку, калі ён пройдзе ў Беларусі. Такое рашэнне спонсараў стала адной з прычын яго пераносу. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0