Скрыншот СТБ
Ён адзначыў, што, нягледзячы на тое, што ў краіне ўжо ёсць атамная станцыя, праз 3-5 гадоў яе магутнасці ўжо будзе недастаткова. На думку Гусакова, цяпер неабходна прапрацаваць дэталёва будаўніцтва другой атамнай станцыі, а праз 20-25 гадоў — трэцяй.
Кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук таксама адзначыў, што ў Беларусі пастаўлена задача дасягнуць адзнакі ў 100 млрд руб ВУП.
— Трэба прыкладна ў два разы павялічыць аб'ёмы вытворчасцяў. А павелічэнне аб'ёму вытворчасцей патрабуе энергіі, рэсурсаў, — заявіў ён.
Гусакоў абверг уражанне, быццам «з уводам атамнай станцыі Беларусь будзе нібыта адчуваць лішак электраэнергіі».
— Я так не лічу. Пры развіцці навукаёмістых і электраёмкіх вытворчасцяў электраэнергіі будзе не хапаць, — сказаў ён.





