«Важны паказчык нежыццяздольнасці рэжыму — што міжнародныя партнёры больш не гатовыя з ім супрацоўнічаць. IHHF адмяніў чэмпіянат па хакеі ў Мінску, таму што не згодны праводзіць спартыўнае свята ў краіне, дзе людзей катуюць за іх меркаванне. І калі прапаганда абвінавачвае Рэнэ Фазэля ў тым, што ён «не вытрымаў ціску», гэта гучыць жахліва. Па іх логіцы, Рэнэ Фазэль павінен быў зрабіць выгляд, што ў Беларусі не забівалі людзей, каб здацца прапагандыстам «годным чалавекам».

Прапаганда — гэта аснова рэжыму Лукашэнкі. Гэта машына, якая гадамі ўдасканальвалася ў тым, каб скажаць праўду. Работнікі дзяржтэлеканалаў атрымліваюць узнагароды за ўклад у пакрыванне злачынстваў рэспубліканскага ўзроўню. За доблесную абарону рэжыму ад мільёнаў падманутых беларусаў.

Але ёсць прывілеі, якіх беларусы могуць прапаганду пазбавіць. Трансляцыя Еўрабачання — выдатная нагода для БТ падняць рэйтынг і зарабіць на рэкламадаўцах. І гэта нагода для іх гонару. Але хіба гэтая кампанія заслугоўвае такога гонару? Я падтрымліваю ініцыятыву Фонду культурнай салідарнасці і буду патрабаваць выключыць Белтэлерадыёкампанію з Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Як і ў выпадку з чэмпіянатам па хакеі, я буду гаварыць аб гэтым з міністрамі замежных спраў ЕС. І я веру, што разам мы з вамі зноў дакажам: ніхто ў цывілізаваным свеце не стане супрацоўнічаць са злачынцамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0