Санаторый «Беларусь» афіцыйна з'яўляецца беспрыбытковай арганізацыяй, у праўленні лічацца дзве грамадзянкі Беларусі і грамадзянін Латвіі. Юрмальскаму санаторыю ўдалося пазбегнуць санкцый, дзякуючы юрыдычным нюансам. У прэс-службе МЗС Латвіі растлумачылі, што юрмальскае прадпрыемства звязана з Упраўленнем справамі Лукашэнкі, у дачыненні да якога не ўведзены санкцыі.

У выпадку з Літвой санаторый знаходзіцца пад патранажам «Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення» Упраўлення справамі Лукашэнкі, а юрмальскі — Кіраўніцтва справамі. Санкцыі ўведзены ў дачыненні да Гаспадарчага ўпраўлення, а не Кіраўніцтва справамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0