26 студзеня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, часам ападкі (снег, мокры снег, дождж), паведамляе Белгідрамет. На большай частцы тэрыторыі моцныя ападкі, завіруха. Месцамі наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер пераменных напрамкаў парывісты, у многіх раёнах моцны парывісты. Максімальная тэмпература паветра -1..+5°С.

У Мінску: ападкі (дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег), часам моцныя ападкі. У другой палове дня мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў парывісты, у другой палове дня моцны парывісты. Раніцай тэмпература паветра +2..+3°С, днём +1..+2°С, увечары 0..-1°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0