Ілюстрацыйнае фота
Пракуратура Гродна накіравала ў суд крымінальную справу аб хуліганстве, піша hrodna.life.
Паводле версіі пракуратуры, гродзенец 14 снежня на вул. Агінскага ў Гродне ўжыў гвалт да мужчыны і жанчыны, якія зафарбоўвалі бел-чырвона-белыя палосы на тратуарнай плітцы. Ён схапіў пацярпелых за рукі і вопратку, пачаў штурхаць іх з боку ў бок, стаў ціснуць жанчыну за шыю, сарваў з твару мужчыны медыцынскую маску. На думку пракуратуры, ён праявіў яўную непавагу да грамадства і дэманстраваў сваю фізічную перавагу.
Паводле ч. 1 арт. 339 КК гродзенцу пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.





