У аўторак, 26 студзеня, праз тэрыторыю Беларусі зрушваецца цыклон «Ларс». Менавіта ён стаў прычынай складаных умоў надвор'я: краіну накрылі моцны мокры снег, завіруха, дождж. У асобных рэгіёнах зафіксаваны істотны прырост снежнага покрыва.

У выніку непагадзі ўзніклі тэхналагічныя парушэнні ў электрасеткавым комплексе (на гэты момант больш за ўсё ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях).

Работнікаў абласных энергасістэм перавялі ў рэжым павышанай гатоўнасці. Яны прыступілі да ліквідацыі наступстваў стыхіі.

Па стане на 16:00 у цэлым па краіне такімі працамі займаюцца 280 брыгад (каля 460 чалавек), прыцягнута 160 адзінак тэхнікі. Электразабеспячэнне аднаўляюць у 284 населеных пунктах, 190 з якіх знаходзяцца ў Брэсцкай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0