Праект пагаднення мае на ўвазе аб'ёмы бензіну і цёмных нафтапрадуктаў у 9,8 млн тон у 2021-2023 гадах. У год Беларусь можа пастаўляць праз расійскі парты 3-3,5 млн тон нафтапрадуктаў. Пры гэтым на 2021 год маецца дамоўленасць аб перавалцы 2 млн тон бензіну, мазуту, газойлю і масла.

Дакумент прадугледжвае заключэнне кантрактаў take-or-pay («бяры або плаці») на перавалку ў партах РФ. У выпадку, калі беларускі грузаадпраўшчык забяспечвае перавалку ў аб'ёме менш узгодненага, то марскі тэрмінал усё роўна атрымлівае плату за ўвесь узгоднены аб'ём.

Нафтапрадукты вытворчасці беларускіх НПЗ будуць перавозіцца да партоў РФ чыгуначным транспартам. Расійская і Беларуская чыгункі ўсталююць свае зніжкі па тарыфах.

Нагадаем, што ў канцы жніўня Аляксандр Лукашэнка заявіў аб магчымай пераарыентацыі гандлёвых плыняў на фоне ўключэння шэрагу беларускіх чыноўнікаў у спіс санкцый краін Балтыі. У апошні час праз Клайпеду пастаўлялася 1,4-2 млн тон беларускіх нафтапрадуктаў у год. Яшчэ каля 4 млн тон Беларусь адгружала праз парты Латвіі і Эстоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0