Нядаўна Гродзенскім абласным судом разглядалася крымінальная справа ў дачыненні да 61-гадовага жыхара Ліды, які абвінавачваўся ў забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю.

Раніцай 16 жніўня паміж ім і яго знаёмым адбыўся канфлікт пасля сумеснага распіцця спіртнога. Мужчына нанёс таварышу драўлянай палкай і штыкавой рыдлёўкай не менш за 33 удары па розных частках цела. Біў у тым ліку і па галаве. 56-гадовы пацярпелы памёр на месцы.

Падазраваны ў той жа дзень быў затрыманы, а на наступны дзень, ужо ў ІЧУ, яму стала дрэнна. Супрацоўнікі выклікалі брыгаду хуткай, якая аказала затрыманаму неабходную медыцынскую дапамогу. На наступны дзень мужчына быў шпіталізаваны ў кардыялагічнае аддзяленне Лідскай бальніцы.

Як стала вядома, доктар, які ўваходзіў у склад брыгады хуткай дапамогі, быў сынам забітага. Адпраўляючыся на выклік, доктар ужо ведаў, каму трэба аказаць дапамогу, але не адмовіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0