Пра гэта гаворыцца ў заяве праваабарончых арганізацый Беларусі.

«За сваю выключна мірную апазіцыйную, публічную палітычную дзейнасць ен неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям з боку дзейснай улады: штрафам, адміністратыўным арыштам, збіццю, запалохванням і ціску.

Мы ацэньваем пераслед Максіма Вінярскага, які падазраецца ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках (арт. 13, ч. 2 арт. 293 КК), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй ім свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі з ягонай публічнай палітычнай дзейнасцю, і прызнаём яго палітычным зняволеным».

Праваабаронцы заклікаюць неадкладна вызваліць з-пад варты Максіма Вінярскага і спыніць ягоны крымінальны пераслед, а таксама неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у паслявыбарчы перыяд і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0