«Мы хацелі паказаць, на што здольныя французы з пункту гледжання стварэння серыяла, але мы не чакалі такога поспеху», — кажа галоўны актор Амар Сі, вядомы сваімі ролямі ў блакбастарах «Свет Юрскага перыяду», «Трансформеры» і «Людзі Ікс: дні мінулай будучыні».

«Люпэн» уваходзіць у топ-10 серыялаў Netflix у шматлікіх краінах на гэты момант, а ў ЗША і Вялікабрытаніі заняў другую пазіцыю. Па ацэнках, за першы месяц паказу серыял дасягнуў 70 мільёнаў праглядаў. «Люпэн» арыентаваны на ўсю сям’ю, што дае яму перавагу перад такімі папулярнымі серыяламі, як «Ход каралевы» і «Брыджэртаны», піша The Guardian.

Асан Дыёп — галоўны герой серыяла, роля якога дасталася Амару Сі. Асан перажыў смерць бацькі, якога несправядліва абвінавацілі ў злачынстве. Праз 25 гадоў Асан бярэ ўдзел у крадзяжы калье французскай каралевы Марыі-Антуанеты. Каштоўнасць, выстаўленая ў Луўры, належыць багатай сям’і Пелегрыні. Асан жадае адпомсціць гэтай сям’і, якая калісьці несправядліва абвінаваціла яго бацьку ў крадзяжы.

Прататыпам Асана стаў вядомы персанаж Арсэн Люпэн, створаны Марысам Лебланам у 1905 годзе.

Складана сказаць, што менавіта ў серыяле так зачаравала гледачоў ва ўсім свеце. Але галоўны герой Амар Сі перакананы, што гэта заслуга французскага рэжысёра Луі Латэр’е. «У нас ёсць галівудскі рэжысёр, які дадае свае рысы ў французскі кінематограф і дазваляе нам распавесці гэту гісторыю менавіта такім чынам».

Луі Латэр’е вядомы сваімі камерцыйна паспяховымі блокбастарамі, сярод якіх «Бітва тытанаў», «Неймаверны Халк», «Ілюзія падману».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру