Яны спасылаюцца на выкарыстанне бел-чырвона-белага сцяга падчас Другой сусветнай беларускімі калабарантамі. Называецца і адзін чалавек з гэтай групы — кіраўнік арганізацыі «Казачы Спас», адзін з прадстаўнікоў «рускага свету» ў Беларусі Пятро Шапко.

Пятро Шапко. Фота sobor.by

Пятро Шапко. Фота sobor.by

Хто такі Пятро Шапко? Яму 44 гады. Кажа, што ў казацтва прыйшоў праз уцаркаўленне. Вялікую ролю ў сваім сталенні ён аддае праваслаўнай царкве. Праўда, бязлітасна крытыкуе, калі нешта не адпавядае яго поглядам. Так, Шапко пляжыў былога прэс-сакратара БПЦ Сяргея Лепіна, які выказаўся пра разгром мемарыяла Раману Бандарэнку. Пра казакоў сярод сваіх продкаў Шапко не ведае, але чамусьці лічыць, што яны ёсць.

«Казачы спас» — арганізацыя Шапко — ладзіць вайсковыя зборы для беларускіх дзяцей з удзелам расійскіх інструктараў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях. Зборы такія праходзілі як у Беларусі, так і з выездамі ў Расію.

Чытайце таксама. Праваслаўны фетышызм і зброя: прарасійскі «Казачы спас» зладзіў чарговыя дзіцячыя зборы

У лістападзе Шапко заявіў пра стварэнне аб’яднання «Рух Радзіма», якое ў будучыні можа перарасці ў палітычную партыю. У інтэрв’ю «Спутніку» Шапко з гэтай нагоды казаў, што хоча бачыць Беларусь «узорнай рускай дзяржавай». Беларусаў жа ён называе «палітычнай нацыяй», але «беларускі народ неадлучны ад рускіх». Пры гэтым Шапко ў рамках патрыятычнага выхавання запрашаюць у школы і ўніверсітэты.

Шапко ініцыятар кампаній супраць гомасэксуальнасці, выступаў супраць прыняцця закона аб хатнім гвалце.

У іншым інтэрв’ю ўсё таму ж «Спутніку» Шапко казаў, што большасць журналістаў недзяржаўных выданняў — «габрэі». Праўда, так і не паведаміў, як вызначыў гэтую этнічную прыналежнасць.

Летась у інтэрнэце з’явіўся зліў дакумента, у якім прарасійскія сілы Беларусі звярталіся да Уладзіміра Пуціна з просьбай дапамагчы скіданню Лукашэнкі. У гэтым спісе фігураваў і Шапко. Праўда, сам ён адмаўляе сваю датычнасць да гэтага ліста.

Чытайце таксама. Прыхільнікі «рускага свету» і СССР напісалі Пуціну. Просяць дапамогу, каб скінуць Лукашэнку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?