Мурал Сяргея Прытыцкага каля метро Пушкінская з'явіўся ў 2019-м з ініцыятывы БРСМ.

Праз год ён моцна змяніўся ад наслаенняў фарбы. Камунальнікі перамалявалі фон з бежава-ружовага на ядраны мятна-зялёны, знік подпіс Прытыцкага і блямба БРСМ. Прытыцкаму пры замалёўванні падстрыглі кучары і абрэзалі кашулю. Пятлічкі з чырвоных сталі шэрымі, змяніўся і колер твару.

Сяргей Прытыцкі — гэта тэрарыст-камуніст, які ў 1936-м страляў у правакатара сілавікоў у зале суда. Заходняя Беларусь была ў той час акупаваная Польшчай, якая ў 1930-х ператварылася ў аўтарытарную дзяржаву. Прытыцкаму прысудзілі смяротнае пакаранне, але прысуд замянілі пажыццёвым зняволеннем. У верасні 1939-га Прытыцкі выйшаў на волю, а пасля вайны быў старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Мінск адрозніваецца ад іншых сталіц Еўропы мізэрнай колькасцю стрыт-арту. У Беларусі графіці лічацца незаконнай творчасцю, на стварэнне іх трэба браць дазвол у выканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?