Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Вялікабрытанія афіцыйна падасць заяўку на ўступленне ў вялікую зону свабоднага гандлю, якая ўключае Аўстралію, Канаду, Японію, Сінгапур і іншыя краіны, паведамляе The Independent. 

Элізабет Трас заявіла, што ў панядзелак Вялікабрытанія папросіць стаць членам Трансціхаакіянскага партнёрства. Перамовы, верагодна, пачнуцца вясной.

Па звестках урада, летась гандаль з краінамі партнёрства абышоўся Вялікабрытаніі ў 111 мільярдаў фунтаў стэрлінгаў.

Міністэрства міжнароднага гандлю Вялікабрытаніі сцвярджае, што далучэнне да Трансціхаакіянскага партнёрства знізіць пошліны на напоі, прадукты харчавання і аўтамабілі, а таксама пашырыць доступ на рынкі Мексікі, Новай Зеландыі і В’етнама, якія з’яўляюцца членамі партнёрства.

Сярод іншых пераваг таксама больш танныя візы і больш зручныя ўмовы для падарожжаў у краіны Трансціхаакіянскага партнёрства.

Акрамя гэтага, Элізабет Трас адзначыла, што далучэнне да пакта створыць новыя магчымасці для брытанскага бізнэсу, якіх не было, калі Вялікабрытанія знаходзілася ў складзе ЕС.

Прэм'ер-міністр краіны Борыс Джонсан заявіў, што заяўка на ўступленне ў партнёрства «дэманструе імкненне Вялікабрытаніі весці бізнэс на лепшых умовах з нашымі партнёрамі ва ўсім свеце і быць прыхільнікам глабальнага свабоднага гандлю».

Аднак ценявая міністарка міжнароднага гандлю Эмілі Торнберы задалася пытаннем, навошта Вялікабрытанія выйшла з гандлёвага блока ЕС, а цяпер спяшаецца далучыцца да іншай гандлёвай зоны на іншым баку свету без значных грамадскіх кансультацый. «Як і ў выпадку любога гандлёвага пагаднення, перавагі далучэння да Трансціхаакіянскага партнёрства мусяць быць ацэненыя толькі пасля таго, як мы ўбачым прапанаваныя ўмовы», — кажа Торнберы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0