Праект Moodmate пашыраецца і шукае ў каманду:

  • Go-распрацоўшчыкаў (middle, junior),
  • капірайтара,
  • UA-спецыяліста.

Зацікавіліся? Пішыце ў тэлеграме @yauyauyauhen. Магчыма як поўная, так і частковая занятасць.

Тэлеграм-бот Moodmate вучыць карыстальнікаў рацыянальна дзейнічаць у нервовых сітуацыях і лёгка спраўляцца са стрэсам. Проста зараз бот дапамагае 30 000 карыстальнікаў.

Штодзень карыстальнікі Moodmate атрымліваюць лёгкія заданні ў выглядзе тэстаў, практыкаванняў, якія можна выканаць за пару хвілін. Бот, напрыклад, дае прыклады розных сітуацый, а вы абіраеце стратэгію паводзін. У чым карысць? Бот спрагназуе вынік вашага рашэння, падкажа, якое з прапанаваных аптымальнае, і дапаможа выпрацаваць карысныя звычкі.

Распрацоўшчыкі атрымліваюць шмат удзячных водгукаў ад беларусаў, якім акурат патрэбны быў такі мабільны трэнер. Што пішуць людзі?

  • «Ваш бот — мой подорожник на ссадины и синяки жизни»;
  • «Для нас, белорусов, более чем уместно в сложившейся обстановке»;
  • «Впервые в жизни что-то настолько простое меняет мышление и способствует улучшению качества жизни».

Паспрабуйце Moodmate, мо і вам спадабаецца мець пад рукой такога памочніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0