Інфармацыя аб звальненні Раманоўскай з'явілася яшчэ ў кастрычніку мінулага года. Афіцыйная прычына — прагулы.
Вось што сказаў тады галоўны трэнер зборнай Беларусі Мікалай Казека:
«Яе бацька перанёс інсульт, не было каму вазіць яго ў бальніцу. Гэтым займалася Аляксандра. Яна тэлефанавала, тлумачыла, але ніхто ў РЦАП не звярнуў на гэта ўвагі. Рашэнне ангажаванае. Мы, вядома, будзем яго аспрэчваць».
Аднак па 3 лютага Аляксандра знаходзілася на бальнічным і працягвала аднаўляцца пасля аперацыі на калене. Па заканадаўстве ў такім выпадку нельга звольніць супрацоўніка.
Аднак ужо тады яна заяўляла, што загад на яе звальненне ўжо падпісаны.
Аляксандра Раманоўская падпісала ліст за новыя выбары і супраць гвалту. Удзельнічала ў запісе відэазвароту да чыноўнікаў беларускага спорту, якія аказваюць ціск на спартсменаў за іх грамадзянскую пазіцыю і подпісы спартыўнай грамадскасці. Таксама ўступіла ў свабоднае аб'яднанне спартсменаў Беларусі.





