Прыватным лабараторыям дазволілі рабіць тэсты на «кавід». Але ёсць нюанс

Установы аховы здароўя недзяржаўнай формы ўласнасці, якія маюць ліцэнзію на аказанне лабараторнай дыягностыкі, змогуць праводзіць ПЛР-даследаванні на наяўнасць SARS-CoV-2.

Паглядзіце на снежны Мінск сёння ФОТЫ

Такія снежныя зімы, як гэтая, бываюць прыкладна раз на пяць гадоў. І гэта яшчэ не апошні снег. Новыя снегапады прагназуюцца ў сярэдзіне наступнага тыдня.

Святлана Ціханоўская сустрэлася з паслом ЗША Джулі Фішэр

Святлана Ціханоўская адзначыла: «Для мяне вялікі гонар вітаць новага амбасадара ЗША ў Беларусі. Сяброўства з ЗША мае вельмі вялікае значэнне для беларускага народа і яго імкнення да дэмакратычнай будучыні».

Будынак суда акружаны, усе пасяджэнні адмененыя. Як пачынаецца працэс па «справе Белгазпрамбанка»

4 лютага пачалося папярэдняе судовае пасяджэнне па «справе Белгазпрамбанка», яго разглядае Вярхоўны суд у будынку суда Маскоўскага раёна. Будынак суда застаўлены металічнымі агароджамі, па перыметры дзяжураць сілавікі ў балаклавах, для наведвальнікаў суд зачынены да 15.00, усе пасяджэнні адмененыя. Прынятыя беспрэцэдэнтныя меры бяспекі, якіх не было нават па справе аб выбуху ў метро.

ByPol апублікаваў ліст міністра Кубракова: скардзіцца, што суды Мінскай вобласці даюць дэманстрантам штрафы і адпускаюць

Ініцыятыва BYPOL апублікавала ліст міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова ў Раду бяспекі, дасланы ў пачатку лістапада 2020 года. Ён заняў пасаду незадоўга да таго, у канцы кастрычніка. У прэс-службе МУС назвалі ліст фэйкам.

За хабар затрымалі дырэктара ГУМа

Галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі СК распачата крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара ААТ «ГУМ» Аляксандра Крэпака.

Працы аўтарства Рамана Бандарэнкі і шыльдачку з яго імем знайшлі ў Жыровіцкім манастыры

Роспіс знаходзіцца ў трапезнай манастыра. Акрамя гэтага, побач на сцяне вісіць чаканка з прозвішчамі мастакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0