15-гадовага хлопца з Добруша Гомельскай вобласці асудзілі па палітычных матывах.

Сутнасць справы да канца невядомая. Верагодна, падлетак у тэлеграме размяшчаў асабістую інфармацыю пра супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, датычных да рэпрэсій па палітычных матывах, у тым ліку супраць назіральнікаў на выбарах, актывістаў руху за грамадзянскія правы і свабодныя выбары ды мірных дэманстрантаў.

Міністэрства ўнутраных спраў распаўсюдзіла фота падлетка, але ніхто, у тым ліку і праваабаронцы, не ведаюць яго імені. Калі вы ведаеце яго імя, маеце кантакты яго, ягонай сям'і, дашліце, калі ласка, у наш тэлеграм @NashaNivaBot або на мэйл [email protected].

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?