Стваральнік месенджара Telegram Павел Дураў сустрэўся з наследным прынцам Дубая шэйхам Хамданам бін Махамедам бін Рашыдам аль-Мактумам. Пра сустрэчу паведаміла прэс-служба ўрада Дубая.

На сустрэчы шэйх заявіў, што спрыяльны для бізнэсу асяродак, створаны ў Дубаі, дазволіў развіцца мноству тэхналагічных стартапаў. Дураў пацвердзіў, што горад стаў цэнтрам для прадпрымальнікаў з усяго свету.

«Я сустрэў Паўла Дурава — заснавальніка платформы Telegram з рынкавым коштам больш за 20 мільярдаў даляраў і з больш чым 570 мільёнамі карыстальнікаў — і даведаўся ад яго падрабязнасці натхняльнай гісторыі поспеху, народжанай на зямлі ААЭ…» — напісаў шэйх у твітары.

Урад Дубая ўражвае поспех Тэлеграма: 100 мільёнаў новых карыстальнікаў толькі за студзень, плануецца, што да 2022 года Тэлеграмам будзе карыстацца мільярд жыхароў планеты. 

Павел Дураў пасяліўся ў Дубаі і адкрыў там офіс Telegram у 2017 годзе. Ён тлумачыў Bloomberg, што выбраў гэты горад з-за нізкіх падаткаў. «На падаткі можа сыходзіць да паловы вашага даходу. Па сутнасці, гэта значыць, што на працягу 180 дзён на год вы працуеце на ўрад. Думаю, я здольны знайсці грошам, якія я зарабляю, лепшае прымяненне на карысць грамадства», — казаў Дураў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0