Сяргей Румас. Фота БелТА.

Сяргей Румас. Фота БелТА.

Ужо хутка тыдзень, як стала вядома пра затрыманні сяброў былога прэм'ер-міністра Сяргея Румаса, а таксама меркаваныя пытанні органаў бяспекі да яго самога.

Чытайце: Стала вядома, дзе знаходзіцца Сяргей Румас і ў чым сэнс прэтэнзій да яго

З таго часу ў публічнай прасторы Румас не з'яўляўся. Па інфармацыі «Нашай Нівы», ён знаходзіцца ў Брытаніі, куды паляцеў на дзень народзінаў старэйшага сына Валерыя напярэдадні кампаніі арыштаў, якая закранула кола сяброў былога прэм'ера. 

Валерый Румас займае пасаду памочніка дырэктара ў лонданскім філіяле расійскай інвестыцыйнай кампаніі VTB Capital.

 

Сам экс-прэм'ер усе гэтыя дні не адказваў на пытанні. За яго гаварыла жонка Жанна, якая запэўніла карэспандэнтаў розных выданняў, што муж знаходзіцца на волі. 

8 лютага да Сяргея Румаса дазваніўся карэспандэнт «Нашай Нівы», той адказаў на выклік. 

«Я не буду даваць ніякіх каментароў, выбачайце. Вы пачулі, што я жывы, не арыштаваны, але нічога каментаваць не буду. Дзякуй, што хвалюецеся», — адказаў Сяргей Румас. 

Сяргей Румас, фота Сяргея Гудзіліна

Сяргей Румас, фота Сяргея Гудзіліна

Назіральнікі задаюцца пытаннем, якія будуць далейшыя крокі былога прэм'ера. Сяргей Румас з яго сувязямі ў сілавых структурах і чыноўніцкім апараце быў бы здольны не проста ўзмацніць апазіцыю, але і стаць і яе лідарам.

Святлана Ціханоўская, якая стала сімвалам руху за грамадзянскія правы і свабодныя выбары, не раз паўтарала, што не хоча ўзначальваць краіну пасля змены сістэмы і вызвалення свайго палітзняволенага мужа. У той жа час сацыёлагі адзначалі запыт у грамадстве на «аб'яднаўчага лідара» з вопытам кіравання і прымальнага для самых розных слаёў.

51-гадовы Сяргей Румас працаваў як у фінансавай сферы, так і ва ўрадзе. Ëн таксама разумее сілавыя структуры, бо сам скончыў вайскова-фінансавае вучылішча. 

У Румаса чатыры сыны, два старэйшыя з іх працуюць у краінах Еўрасаюза.

Вядома, што Румас з жонкай адзін з дзён тыдня дома размаўлялі па-беларуску, каб захаваць уменне гаварыць на роднай мове.

У 2010—2012 Сяргей Румас быў віцэ-прэм'ерам і ў гэтай якасці процістаяў прыхільнікам савецкіх метадаў у эканоміцы. У 2018—2020 як прэм'ер кіраваў эканомікай ва ўмовах перманентнага крызісу, выкліканага наступствамі валюнтарызму і некампетэнтнасці ў вярхах і застоем эканомікі ў Расіі, галоўным гандлёвым партнёру Беларусі. Нягледзячы на гэтыя складаныя ўмовы, урад Румаса забяспечыў фінансавую і макраэканамічную стабільнасць. Сярод іншага, Сяргей Румас вёў складаныя перамовы з Масквой аб пастаўках энерганосьбітаў.

***

Чытайце таксама. Тры закладніцы. Чаму сядзяць журналісткі Андрэева, Чульцова, Барысевіч — расказваюць сябры і сваякі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?