noc.by
Федэрацыям ужо былі разасланыя лісты з прапановамі назваць тых, каго б яны хацелі бачыць у якасці кіраўнікоў НАК.
Раней Міжнародны алімпійскі камітэт ужыў санкцыі ў дачыненні да НАК Беларусі і яго кіраўніцтва.
Кіраўніком НАК з'яўляецца Аляксандр Лукашэнка. Яго сын Віктар Лукашэнка — першы віцэ-прэзідэнт, а Дзмітрый Даўгалёнак — віцэ-прэзідэнт.