Трэцяя вакцына «КавіВак», РГ

Трэцяя вакцына «КавіВак», РГ

Пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Савета па навуцы і адукацыі, трансляцыю якога вядзе тэлеканал «Расія 24», піша РБК.

«Дзякуючы нашым навукоўцам, Расія займае лідзіруючыя пазіцыі ў свеце, не скажу цяпер нічога нечаканага і новага, усе мы пра гэта ведаем, займае лідзіруючыя пазіцыі ў свеце ў стварэнні вакцыны ад каранавіруса», — сказаў Пуцін.

Ён падкрэсліў, што Расія з'яўляецца адзінай краінай, якой удалося распрацаваць адразу тры вакцыны. Ён адзначыў, што гэта «буйны навуковы поспех».

У Расіі да цяперашняга моманту зарэгістраваныя дзве вакцыны супраць COVID-19. Першым рэгістрацыю прайшоў двухкампанентны прэпарат пад назвай «Спадарожнік V», распрацаваны Цэнтрам імя Гамалеі.

Другой на рынак выйшла вакцына «ЭпіВакКарона» ад цэнтра «Вектар». Прымяненне «Спадарожніка V» на сваёй тэрыторыі ўхвалілі ўжо 12 краін, у тым ліку і Беларусь. У Беларусі вакцынацыя «Спадарожнікам V» пачалася ў канцы снежня, цяпер прышчапляюць некаторыя катэгорыі медыкаў. 

Выхад трэцяй вакцыны «КавіВак» ад цэнтра імя Чумакова ў грамадзянскі абарот чакаецца ў лютым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0