Па словах пракурора Андрэя Клышэвіча, работнікі гімназіі ўбачылі, што хтосьці дзяржаўны сцяг замяніў на палотнішча бел-чырвона-белага колеру, і аператыўна знялі яго. Клышэвіч дадаў, што ад бацькоў паступілі скаргі, у тым ліку і ў раённы выканаўчы камітэт, пра тое, што такім чынам праяўляецца непавага да нацыянальнай сімволікі.
Дзеянні смаргонца кваліфікавалі па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». Яго пакаралі адным годам хатняй хіміі, паведамляе Рэгіянальная газета.