Стужку зняў Аляксей Палуян паводле аднайменнага рамана Віктара Марціновіча. Спісы змешчаныя на сайце прэміі.
Фільм аўтаматычна кваліфікаваўся на «Оскар-2021» у катэгорыі «Найлепшы кароткаметражны фільм» пасля перамогі на прэстыжным фестывалі LA Film Festival у Лос-Анджэлесе.
А вось карціна расійскага рэжысёра Андрэя Канчалоўскага «Дарагія таварышы!» пра расстрэл мірнай дэманстрацыі ў Новачаркаску ў 1962 годзе трапіла ў шорт-ліст у намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове».
Віктар Марціновіч пра фільм «Дарагія таварышы»: У ім, як у люстэрку, вы пазнаеце нашы падзеі і скаланецеся
Акрамя расійскай стужкі ў спіс намінантаў трапілі яшчэ 14 прац.
Цырымонія ўручэння ўзнагарод адбудзецца 25 красавіка.





