Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка беларускага ведамства Ірына Комар, перадае «Інтэрфакс».
«Мы працуем па раней вызначаных дамоўленасцях і не запытвалі датэрмінова атрымаць сродкі. Інфармацыю не пацвярджаем», — сказала яна.
Раней прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў казаў пра падрыхтоўку сустрэчы лідараў Расіі і Беларусі. Па яго словах, яе парадак яшчэ фарміруецца.
Таксама «КоммерсантЪ» паведаміў, што на сустрэчы ў лютым Лукашэнка папросіць у Пуціна права патраціць сродкі, якія засталіся ад будаўніцтва Беларускай АЭС.