Фота Дар'і Буракінай

Фота Дар'і Буракінай

Tut.by звязаўся з ёй. Як высветлілася, аб тым, што суд Маскоўскага раёна Мінска разгледзіць крымінальную справу ў дачыненні да журналісткі Кацярыны Барысевіч і доктара Арцёма Сарокіна, яна даведалася са СМІ.

Пасля гэтага Алена Бандарэнка падала заяву на імя старшыні суда з просьбай аб яе асабістым удзеле ў судовых пасяджэннях. Заяву зарэгістравалі 8 лютага.

— Я лічу неабходным мой асабісты ўдзел у працэсе па справе Арцёма Сарокіна і Кацярыны Барысевіч, бо ён наўпрост тычыцца майго сына, — адзначае Алена Бандарэнка. Паводле яе слоў, толькі яна можа даць згоду ўсім удзельнікам працэсу што-небудзь казаць, абмяркоўваць, даследаваць матэрыялы з нагоды стану здароўя і прычын смерці адзінага сына.

Алена Бандарэнка адзначае, што папрасіла ў сваёй заяве паведаміць ёй аб даце і часе судовага пасяджэння для ўдзелу ў ім.

— Я і раней прасіла і цяпер настойваю на наданні максімальнай агалоскі ўсяму, што звязана з маім сынам, у тым ліку і з яго смерцю, — адзначае яна.

Алена Бандарэнка адзначае, што 2 снежня яе дапыталі ў Генпракуратуры, і падпісаны ёю пратакол ёсць у матэрыялах справы аб смерці Рамана. Пасля гэтага допыту, па словах Алены Бандарэнка, следчы папрасіў яе прыйсці на допыт па справе Кацярыны Барысевіч і Арцёма Сарокіна 8 снежня, аднак 7 снежня праз адваката перадалі, што нікуды ісці не трэба.

Суд над Кацярынай Барысевіч і Арцёмам Сарокіным пачнецца 19 лютага а 10 раніцы. Працэс будзе праходзіць у Доме правасуддзя.

Кацярына Барысевіч была затрыманая 19 лістапада 2020 года. Пазней ёй і доктару БХМД Арцёму Сарокіну выставілі абвінавачванне ў «разгалошванні медыцынскай таямніцы, якое пацягнула цяжкія наступствы» (ч. 3 арт. 178 КК РБ). Падставай стаў апублікаваны 13 лістапада артыкул, у якім казалася, што ў крыві Рамана Бандарэнкі не было алкаголю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0