Спачатку ён памяняў маленькую суму: сістэма спрацавала.
Затым накіраваўся ў абменнік, памяняў там усе свае зберажэнні ў далярах на расійскія рублі, закінуў іх на картку і ўжо анлайн прадаў за беларускія рублі.
У банку памылку заўважылі не адразу.
На працягу трох дзён мужчына паспеў правесці 28 аперацый, дзякуючы якім зарабіў больш за 1,7 мільёна рублёў. Толькі потым банк выявіў памылку — адміністрацыя звярнулася ў міліцыю.
Мужчыну затрымалі, заведзена крымінальная справа.