У прыватных і групавых чатах ніколі не з'явіцца рэклама, абяцаў ён. Бізнэсмен адзначыў, што паказ рэкламы закране масавыя публічныя Telegram-каналы, пабудаваныя па прынцыпе вяшчання «адзін да многіх», колькасць падпісчыкаў якіх можа дасягаць мільёнаў і якія «маюць мала агульнага з традыцыйным абменам паведамленнямі».

Дураў падкрэсліў, што карыстальніцкія даныя не будуць выкарыстоўвацца для таргетынгу рэкламы, і назваў гэты спосаб збору асабістых даных амаральным. Так, адзначыў заснавальнік месенджара, паступаюць у WhatsApp і Facebook. «Нам падабаецца падыход сэрвісаў, якія клапоцяцца аб прыватнасці, такіх як DuckDuckGo: манетызацыя без збору інфармацыі пра карыстальнікаў. Такім чынам, калі мы ўводзім рэкламу па каналах «адзін да многіх», яна будзе кантэкстнай — на аснове тэмы канала, а не на аснове нейкіх карыстальніцкіх даных», — заявіў Дураў.

«Карыстальнікі змогуць адмовіцца ад рэкламы, але я лічу, што рэклама з улікам прыватнасці — гэта добры спосаб для ўладальнікаў каналаў манетызаваць свае намаганні ў якасці альтэрнатывы данатам або падпіскам, якія мы таксама распрацоўваем, каб прапанаваць ім», — растлумачыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0