«У Генеральнай пракуратуры разгледжаная ваша заява па пытанні ўдзелу грамадзян ва ўдасканаленні заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму. Як паведамлялася вам раней, выкладзенае ў папярэднім звароце калектыўнае меркаванне аб недапушчальнасці прызнання бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкай сімволікай Генеральнай пракуратурай прынята да ведама і ўлічана ў рамках мерапрыемстваў па ўдасканаленні заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму. На гэты момант гэтая праца Генеральнай пракуратурай завершаная. Праект закона «Аб змяненні законаў па пытаннях процідзеяння экстрэмізму» накіраваны для далейшага ўзгаднення і адпаведнай дапрацоўкі ў Палату прадстаўнікоў», — гаворыцца ў лісце.

Блытаніна ўзнікла, таму што прыкладна ў гэты час Генеральная пракуратура вырашыла прыслухацца да меркавання 100 чалавек на чале з казаком Пятром Шапко і прапанавала прызнаць бел-чырвона-белы сцяг «экстрэмісцкім».

Чытайце. Генпракуратура: Бел-чырвона-белы сцяг прызнаюць экстрэмісцкім

Хто такі казак Пятро Шапко, які спрабуе забараніць бел-чырвона-белы сцяг?

Для гэтага трэба, каб камісія па выяўленні прыкметаў экстрэмізму на чале з Ліліяй Ананіч прыйшла да высновы, што сцяг насамрэч экстрэмісцкі. Пасля любы з судоў (звычайна проста суд аднаго з раёнаў Мінска) пацвярджае яе меркаванне. І з таго моманту сцяг становіцца экстрэмісцкім і, адпаведна, забароненым. Падобная схема была з забаронай тэлеграм-канала Сцяпана Пуцілы.

Парламент для гэтай працэдуры абсалютна не патрэбны.

Чытайце. Лілія Ананіч можа ўзначаліць камісію па выяўленні прыкмет экстрэмізму

Што ж за законапраект накіраваны ў Палату прадстаўнікоў? У студзені 2021 генеральны пракурор Андрэй Швед расказваў пра «блок прапаноў, звязаных з узмацненнем адказнасці за экстрэмізм і парушэнне грамадскага парадку». Гэтыя прапановы павінны зацвярджвацца парламент.

Ці ёсць сярод ідэй Генпракуратуры згадкі пра бел-чырвона-белы сцяг, незразумела. Тэкст законапраекта не публікаваўся, ніякіх дакладных фармулёвак у лісце, які нарабіў шуму, таксама няма.

Варта адзначыць, што падчас «Усебеларускага сходу» ніводзін з выступоўцаў не заклікаў да забароны нацыянальнага сцяга.

Чытайце. У адказ на подпісы 100 чалавек беларусы сабралі 100 000 подпісаў супраць забароны гістарычнага сцяга

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0