У панядзелак, 15 лютага, на тэрыторыі Беларусі ўстановіцца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Кароткачасовы снег чакаецца толькі па паўднёвым захадзе.

У начныя гадзіны тэмпература паветра будзе вагацца ад -13°C да -20°C, пры праясненнях -21°C…-26°C. Днём жа будзе -7°C…-14°C. Пры гэтым па паўднёвым захадзе краіны ноччу будзе -9°C…-12°C, а днём — -4°C…-6°C.

У аўторак, 16 лютага, і ў сераду, 17 лютага, захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Кароткачасовы снег пройдзе месцамі па краіне. Будзе паўночны ўмераны вецер.

Ноччу слупок тэрмометра апусціцца да -15°C…-22°C, пры праясненнях — да -26°C, а днём — будзе вагацца ад -5°C па захадзе да -12°C па ўсходзе краіны.

У чацвер, 18 лютага, і ў пятніцу, 19 лютага, у Беларусі будзе без істотных ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны можна будзе назіраць туман. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Ноччу слупок тэрмометра будзе вагацца ад -17°C да -23°C, пры праясненнях — да -26°C. Днём тэмпература паветра складзе -7°C…-14°C.

У выхадныя маразы пачнуць павольна слабець. У суботу, 20 лютага, у начныя гадзіны будзе ад -7°C па захадзе да -26°C па ўсходзе краіны, днём адпаведна ад -1°C да -14°C. У нядзелю, 21 лютага, яшчэ трохі пацяплее: пад раніцу будзе -4°C…-10°C, а ў сярэдзіне дня будзе ад +3°C па захадзе да -3°C па паўднёвым усходзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0