Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Згодна з пратаколам ён «з мэтай публічнага выказвання сваіх палітычных інтарэсаў правёў масавае мерапрыемства, а менавіта пікетаванне шляхам размяшчэння на шкленні акна здымнай кватэры элементаў адзення бел-чырвона-белай расфарбоўкі». Справу разглядала суддзя Марыя Ярохіна, паведамляюць праваабаронцы.

Максіма затрымалі яшчэ ў пятніцу 12 лютага і змясцілі да суда на Акрэсціна. На судзе хлопец вельмі прасіў суддзю прызначыць яму штраф, а не караць «суткамі», бо ў яго ў суботу 20 лютага адбудзецца вяселле.

Суддзя Ярохіна ўсё роўна пакарала Максіма Нікольскага адміністрацыйным арыштам, але толькі 7 суткамі.

На волю хлопец выйдзе за дзень да свайго вяселля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0