spring96.org

spring96.org

Ператрус праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіК, пры чым абшукалі не толькі кватэру, але і аўтамабіль Наталлі. Пастанова на ператрус кватэры падпісаная 15 лютага, на ператрус у аўтамабіле — ад 2 лютага. Кватэра і машына — уласнасць маці.

Крымінальныя артыкулы, у межах якіх праводзіўся ператрус, дакладна не вядомыя, але маці і брат Наталлі пачулі пра «арганізацыю злачыннай групоўкі», «распальванне варожасці» і «масавыя беспарадкі».

У выніку ператрусу былі канфіскаваныя дыпломы і бэйджы Наталлі з праваабарончых курсаў і канферэнцый, тэлефон маці, ноўтбук, трохі грошай, старая банкаўская карта, сцяжок б-ч-б з Пагоняй. Нават забралі скарбонку з двухрублевымі манетамі. Следчых асабліва цікавілі любыя носьбіты інфармацыі, банкаўскія карты, чэкі, запісы і нататнікі.

На завяршэнне яны сказалі маці Наталлі: «Як дачка адпачывае на моры? Мы яе чакаем!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0