Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

«Мне 27 гадоў, 6 з іх я прысвяціла ўлюбёнай прафесіі — журналістыцы.

Мінулым летам я ператварылася ў рэпарцёра з гарачай кропкі. Штораз, калі я працавала, я рызыкавала не толькі сваёй свабодай, але і здароўем, жыццём. У мяне атрымлівалася ўварочвацца ад гумавых куль і працягваць весці рэпартаж, працягваць выконваць свае прафесійныя абавязкі.

Маім калегам пашчасціла менш. Іх білі ў жывот, ім ламалі насы, у іх стралялі з некалькіх метраў.

15 лістапада людзі, узрушаныя забойствам Рамана Бандарэнкі, выйшлі, каб выказаць свой пратэст. Я паказвала гэтыя падзеі на плошчы Перамен у жывым эфіры тэлеканала «Белсат». За гэта мяне кінулі за краты паводле прыдуманага, сфабрыкаванага абвінавачвання.

Я не прашу, а патрабую апраўдання і вызвалення для сябе і маіх калег. Свабоду Дар’і Чульцовай, свабоду Кацярыне Барысевіч, свабоду Ігару Лосіку, Але Шарко, Юліі Слуцкай і астатнім сотням палітычных зняволеных».

***

Пракурор патрабуе асудзіць Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову на два гады калоніі. Прысуд будзе вынесены ў чацвер а 10-й раніцы ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска.

Пракурор запатрабавала для Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай па 2 гады пазбаўлення волі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0