Падчас масавага нападу на праваабаронцаў і журналістаў 16 лютага быў затрыманы сябра Рады «Вясны» Зміцер Салаўёў. Тады ў ягоную кватэру раніцай ўварваліся супрацоўнікі АМАПа і ГУБАЗіКа. Яны без папярэджання выламалі яму дзверы. У кватэры праваабаронцы правялі ператрус і канфіскавалі тэхніку. Таксама на Змітра склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП за пікетаванне: на яго доме ўбудаваны бетонны барэльеф з Пагоняй.

Восем гадоў таму дом быў пабудаваны адразу з гэтым барэльефам, які нават не пафарбаваны.

Суддзя Мінскага раёна Анжаліка Казлова запытвала ў праваабаронцы, ці цікавіцца ён палітычнай сітуацыяй у краіне, ці ведае ён, што пратэсты праходзяць пад гербам «Пагоня».

Для вынясення рашэння суддзі Мінскага раёна Анжаліке Казловай нават не спатрэбіўся перапынак. Рашэнне — 12 сутак арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0