Фота Depositphotos.com

Аднак за апошні час у кампаніі ўзнікала шмат спрэчак з даследчыкамі ў гэтай галіне, піша The Wall Street Journal.

Адзін з самых гучных канфліктаў адбыўся ў снежні, калі Google расстаўся з вядомай даследчыцай штучнага інтэлекту Цімніт Гебру пасля таго, як яна раскрытыкавала кампанію за падыход да распрацоўвання тэхналогій. Яе даследаванні выявілі, што Google недастаткова асцярожны ў распрацоўцы такіх магутных тэхналогій, а таксама не ўлічвае, як яны будуць уплываць на навакольнае асяроддзе.

З таго часу каля 2700 супрацоўнікаў Google падпісалі публічны ліст, дзе сцвярджаецца, што «сыход Цімніт Гебру прарочыць небяспеку для людзей, якія працуюць над распрацоўкай этычнага і правамернага штучнага інтэлекту».

За падыходам Google да распрацоўкі штучнага інтэлекту сочаць многія эксперты, бо кампанія з’яўляецца галоўным спонсарам даследаванняў у гэтай галіне. Кампанія шмат інвестуе ў распрацоўку новых дадаткаў для тэхналогій штучнага інтэлекту, ад разумных калонак да віртуальных памочнікаў. Рост папулярнасці гэтай галіны ўздымае пытанні спрэчкі наконт уплыву камп’ютарных алгарытмаў на шырокі спектр грамадскага і асабістага жыцця людзей.

Google імкнецца пазіцыянаваць сябе як распрацоўшчыка этычнага штучнага інтэлекту. «У гісторыі шмат прыкладаў, калі развіццё тэхналогій ішло не на карысць свету, — адзначае Сундар Пічаі. — У той час, як штучны інтэлект абяцае шмат выгод для ўсяго свету, небяспека патэнцыйных негатыўных наступстваў застаецца».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру