— Сёння Дзярждэпартамент ЗША распачаў дзеянні для выканання пракламацыі прэзідэнта 8015, каб увесці візавыя абмежаванні супраць 43 беларускіх фізічных асоб, адказных за падрыў дэмакратыі ў Беларусі. Гэта азначае, што ў асноўным яны пазбаўляюцца права на ўезд у Злучаныя Штаты, — гаворыцца ў дакуменце.

У заяве адзначаецца, што ЗША занепакоеныя жорсткім уціскам мірных дэманстрантаў, актывістаў і журналістаў, ператрусамі ў праваабарончай арганізацыі «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў і ў незалежных прафсаюзах, якія прайшлі 16 лютага, а таксама вынясеннем прысуду 18 лютага журналістам Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовай.

Са слоў Блінкена, у новы санкцыйны спіс уключаныя высокапастаўленыя работнікі судоў, кіраўніцтва праваахоўных органаў і шараговыя супрацоўнікі, якія затрымлівалі ўдзельнікаў акцый пратэсту, а таксама суддзі, пракуроры і работнікі ВНУ.

Ён нагадаў, што раней ЗША ўжо двойчы ўводзілі візавыя абмежаванні супраць грамадзян Беларусі і Расіі за «падрыў дэмакратыі ў Беларусі» — агулам супраць 66 чалавек.

— Злучаныя Штаты працягваюць падтрымліваць міжнародныя намаганні па незалежным расследаванні парушэнняў на выбарах у Беларусі і наступных рэпрэсій. Мы падтрымліваем адважны народ Беларусі і яго права на свабодныя і справядлівыя выбары, — гаворыцца ў заяве.

Чытайце таксама: Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць 27 беларускіх чыноўнікаў і суддзяў — сярод іх Швед, Качанава, Эйсмант, Шабуня

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0