twitter.com
Сёння ўначы «Філадэльфія» на сваёй пляцоўцы прайграла па булітах «Рэйнджэрс» — 2:3 Б.
Максім правёў на пляцоўцы 5 хвілін 55 секунд і прымяніў адзін сілавы прыём. Ён гуляў у чацвёртым звяне.
Максім пачынаў сезон у мінскім «Дынама». Ён згуляў 30 матчаў, набраўшы 5 балаў.
У НХЛ выступае Ягор Шаранговіч. Ён гуляе за «Нью-Джэрсі Дэвілз» (10 матчаў, 2 шайбы, 1 перадача). Перад гэтым беларусы не выступалі ў наймацнейшай хакейнай лізе пяць гадоў.
0
0
0
0
0
0